ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2021, 12:43

Пасяджэнне беларуска-ўзбекскага дзелавога савета адбудзецца 4 сакавіка ў Ташкенце

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пасяджэнне беларуска-ўзбекскага дзелавога савета адбудзецца 4 сакавіка ў Ташкенце, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Пасяджэнне дзелавога савета пройдзе пад старшынствам кіраўніка БелГПП Уладзіміра Улаховіча і кіраўніка ГПП Узбекістана Адхама Ікрамава. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства стануць сустаршыні міжурадавай камісіі - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін і намеснік прэм'ер-міністра - міністр інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Сардор Умурзакаў.

З беларускага боку ў пасяджэнні прымуць удзел больш за 70 кіраўнікоў і прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, сярод якіх флагманы машынабудавання, вядучыя прадпрыемствы харчовай, фармацэўтычнай прамысловасці, лагістычныя і страхавыя кампаніі, навукова-практычныя інстытуты, установы адукацыі.

У БелГПП адзначылі, што на мерапрыемстве плануецца разгледзець перспектыўныя напрамкі беларуска-ўзбекскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, магчымасці павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння дзелавых колаў. "Беларускія ўдзельнікі азнаёмяцца з праектамі ўзбекскіх кампаній у сферы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, работай Асацыяцыі электратэхнічных прадпрыемстваў Узбекістана і ўзбекскага IT-парка. Прадстаўнікам бізнесу Узбекістана будзе прадстаўлена прэзентацыя буйнейшага ў Беларусі праекта ў галіне біяіндустрыі - Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі", - расказалі ў палаце.

Плануецца таксама, што БелГПП і ГПП Узбекістана падпішуць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў пагаднення аб стварэнні беларуска-ўзбекскага дзелавога савета на 2021-2022 гады, які прадугледжвае больш цеснае супрацоўніцтва дзвюх арганізацый, абмен дзелавымі візітамі, у тым ліку на рэгіянальным узроўні, правядзенне выставачных мерапрыемстваў у дзвюх краінах і распаўсюджванне камерцыйнай інфармацыі аб кампаніях, зацікаўленых ва ўстанаўленні партнёрскіх сувязей.

Пасля заканчэння пасяджэння прадстаўнікі беларускіх і ўзбекскіх кампаній правядуць двухбаковыя перагаворы. Прадстаўнікі айчыннага бізнесу наведаюць узбекскія кампаніі і арганізацыі, якія працуюць у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, разгледзяць магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Мерапрыемства праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Рэспублікі Узбекістан у рамках работы сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі