Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 жніўня 2019, 17:03

Пасяджэнне беларуска-ўкраінскай гандлёва-эканамічнай міжурадавай камісіі пройдзе ў Кіеве 4 верасня

29 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. 27-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва адбудзецца ў Кіеве 4 верасня. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца для Беларусі важным гандлёва-эканамічным партнёрам. У 2018 годзе яна была на другім месцы сярод усіх гандлёвых партнёраў краіны па аб'ёмах тавараабароту і экспарту.

На пасяджэнні трэба будзе разгледзець узаемадзеянне ў сферы прамысловасці і вытворчай кааперацыі, нафтахімічным сектары і энергетычнай сферы, сельскай гаспадарцы, транспарце, а таксама ў пытаннях прымянення ахоўных мер у двухбаковым гандлі.

Плануецца таксама абмеркаваць сумесныя мерапрыемствы, у тым ліку намечаныя на 3-4 кастрычніка ў час II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Беларускую частку камісіі ўзначаліць віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, украінскую-віцэ-прэм'ер-міністр рэгіянальнага развіцця будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Зубко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі