Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2021, 09:02

Пашыраны пералік тавараў, цэны на якія можа часова рэгуляваць МАРГ

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашыраны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія могуць часова рэгулявацца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"Пералік дапоўнены такімі пазіцыямі, як мясныя харчовыя субпрадукты (акрамя субпрадуктаў з птушкі), паўвэнджаная, варана-вэнджаная каўбаса, маргарын, пярловая крупы, свежы часнок, свежы салодкі перац, папяровыя сурвэткі", - расказалі ў прэс-службе.

Змяненне гэтага пераліку дае МАРГ магчымасць пры неабходнасці рэгуляваць цэны на ўсю прадукцыю, уключаную для разліку індэкса спажывецкіх цэн на сацыяльна значныя тавары. У бягучым годзе пастаўлена задача па абмежаванні росту цэн на такія тавары не вышэй за 4,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі