.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2021, 14:02

Партыю сухога малака ўпершыню прадалі ў Кітай праз біржу

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая партыя сухога малака з пастаўкай на рынак КНР рэалізавана праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

На біржавыя таргі было выстаўлена два лоты аб'ёмам 300 і 100 т. Агульная сума здзелак, ажыццёўленых па выніках гандлёвай сесіі, склала $940 тыс. "Інтарэс азіяцкіх кампаній да беларускай біржавой пляцоўкі шмат у чым абумоўлены ростам сусветных цэн на прадукты харчавання, які назіраецца з другой палавіны мінулага года. На думку аналітыкаў БУТБ, гэта акалічнасць прыкметна павысіла прывабнасць айчыннай малочнай прадукцыі ў краінах далёкай дугі", - адзначыў Раман Яніў.

Ён падкрэсліў, што ўмовы для нарошчвання экспарту тавараў малочнай групы цяпер вельмі спрыяльныя і беларускія вытворцы гэтым актыўна карыстаюцца. "Напрыклад, вясной мінулага года цэны на сухое абястлушчанае малако, што пастаўлялася ў Кітай па пазабіржавых здзелках, вар'іраваліся ў межах $1,85-1,9 за кілаграм. Для параўнання, на нашай біржы такая прадукцыя цяпер таргуецца па $2,35 за кілаграм, гэта значыць на чвэрць даражэй. Прычым нават з улікам лагістыкі гэта цалкам канкурэнтаздольная цана для кітайскага рынку, асабліва на фоне рэзкага павышэння цэн у Аўстраліі і Новай Зеландыі", - адзначыў прэс-сакратар.

Акрамя таго, у канцы мінулага года на біржавую пляцоўку вярнулася сінгапурская Olam International - адзін з буйнейшых сусветных агратрэйдараў, што таксама пасадзейнічала павелічэнню аб'ёмаў рэалізацыі беларускай малочнай прадукцыі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі