Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2018, 12:28

Парламенцкія слуханні аб паляпшэнні інвестклімату ў Беларусі пройдуць 14 лістапада

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія слуханні на тэму "Прававыя і практычныя аспекты паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў Беларусі" пройдуць 14 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На слуханнях будуць прадстаўлены актуальныя вынікі рэалізацыі дзяржаўнай інвестыцыйнай палітыкі, а таксама прагрэсіўны сусветны вопыт. "Мэта ў тым, каб выпрацаваць на аснове спектра высноў і меркаванняў прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, бізнес-супольнасці і міжнародных экспертаў перспектыўныя напрамкі развіцця і ўдасканалення заканадаўчага забеспячэння эканамічнай дзейнасці, а таксама чаканыя і запатрабаваныя бізнесам заканадаўчыя прапановы, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці", - адзначылі ў прэс-службе.

Па выніках слуханняў плануецца падрыхтоўка рэкамендацый, якія будуць запатрабаваны ў заканатворчай дзейнасці парламента, урада, а таксама іншых органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання.

У парламенцкіх слуханнях прымуць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, інвестараў, вядучых юрыдычных кампаній, эксперты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі