Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 снежня 2018, 16:32

Парламентарыі праводзяць "нулявое чытанне" праектаў бюджэту на 2019 год і абноўленага Падатковага кодэкса

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі праводзіць "нулявое чытанне" праектаў рэспубліканскага бюджэту на 2019 год і абноўленага Падатковага кодэкса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што праекты бюджэту і новай рэдакцыі Падатковага кодэкса падрыхтаваны ўрадам пры актыўным удзеле дэпутацкага корпуса. На гэты час яны дапрацаваны з улікам даручэнняў кіраўніка дзяржавы.

У час "нулявога чытання" кіраўнікі рабочых груп, створаных для падрыхтоўкі праекта Падатковага кодэкса, прадставілі вынікі іх работы. Міністр фінансаў Максім Ермаловіч праінфармаваў аб асноўных палажэннях праекта рэспубліканскага бюджэту на 2019 год.

Пасля дакладаў парламентарыі і прадстаўнікі профільных міністэрстваў абмяркуюць праекты галоўных фінансавых дакументаў краіны.

У пасяджэнні прымаюць удзел прэм'ер-міністр Сяргей Румас, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, члены ўрада, сенатары.

Як паведамлялася, змяненнямі і дапаўненнямі ў Падатковы кодэкс займаліся тры рабочыя групы: міжведамасная пры Міністэрстве фінансаў, пастаянна дзеючая пры Савеце Міністраў, а таксама створаная пры Савеце Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі