Сцяг Панядзелак, 19 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2025, 12:17

Парламент РФ завяршыў ратыфікацыю пагаднення з Беларуссю аб міжнародных аўтамабільных перавозках

Фота з архіва
Фота з архіва
27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Парламент Расіі завяршыў ратыфікацыю беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных перавозках, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

27 сакавіка ратыфікацыйны закон адобрыла верхняя палата - Савет Федэрацыі, раней, 25 сакавіка, ён быў прыняты Дзярждумай Расіі. Беларускі бок завяршыў ратыфікацыйныя працэдуры па дакуменце 6 студзеня 2024 года.

Пагадненне рэгламентуе пытанні перавозкі пасажыраў і грузаў па тэрыторыі Беларусі і Расіі беларускімі і расійскімі суб'ектамі гаспадарання. "У адпаведнасці з гэтым пагадненнем ажыццяўляюцца міжнародныя аўтмабільныя перавозкі пасажыраў і грузаў паміж дзяржавамі бакоў, транзітам па іх тэрыторыях, з тэрыторыі трэцяй дзяржавы або на тэрыторыю трэцяй дзяржавы, а таксама кабатажныя аўтамабільныя перавозкі грузаў", - гаворыцца ў дакуменце.

"Пагадненнем вызначаны выпадкі, калі перавозкі пасажыраў, грузавыя перавозкі, транзітныя перавозкі ажыццяўляюцца без дазволаў. Прадугледжана, што такія перавозкі могуць выконвацца толькі перавозчыкам, які ў адпаведнасці з заканадаўствам сваёй дзяржавы дапушчаны да ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак", - сказала, прадстаўляючы дакумент на ратыфікацыю, член Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Наталля Ніканорава.

"Пагадненне накіравана на ўдасканаленне міжнародна-прававога рэгулявання расійска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы міжнародных аўтамабільных перавозак, што дасць магчымасць стварыць спрыяльныя ўмовы для перавозчыкаў дзвюх краін", - падкрэсліла яна.

Адна з асноўных навацый дакумента - паступовая адмена дазвольнай сістэмы адносна перавозак грузаў у трэція краіны або з іх. Пагадненнем вызначана, што лібералізацыя гэтых перавозак будзе праведзена ў пяць этапаў, поўнасцю працэс будзе завершаны да 2030 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі