Фота з архіва
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парку высокіх тэхналогій адбылася сустрэча з Часовым Павераным у справах Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Нікалае Мыйня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ПВТ.
Госця азнаёмілі з прававымі ўмовамі работы ІТ-галіны Беларусі, гісторыяй і значэннем ПВТ для эканомікі краіны. Абмеркавалі і ўнікальныя распрацоўкі рэзідэнтаў.

Малдаўскі дыпламат высока ацаніў дасягненні парка і расказаў аб ІТ-сферы Малдовы. Гэта самая прагрэсіўная галіна ў краіне: яе доля ў ВУП складае 7 працэнтаў. А ў 2018 годзе ў Малдове створаны ІТ-парк, які хутка развіваецца.

Бакі дамовіліся актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва па лініі ІТ.-0-
Фота ПВТ