Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2022, 12:33

Пархомчык: з ростам за 10 месяцаў спрацавалі прадпрыемствы Мінпрама, дрэваапрацоўкі і "Белдзяржхарчпрама"

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З ростам да мінулага года спрацавалі прадпрыемствы Мінпрама, дрэваапрацоўкі і "Белдзяржхарчпрама". Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння прамысловы комплекс фарміруе амаль трэць ВУП і каля 80 працэнтаў экспарту тавараў. Па выніках 10 месяцаў бягучага года з ростам да мінулага года спрацавалі прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці (плюс 6,5 працэнта), дрэваапрацоўкі (плюс 6,9 працэнта) і канцэрна "Белдзяржхарчпрам" (плюс 2,4 працэнта)", - сказаў Пётр Пархомчык.

Што датычыцца нафтаперапрацоўкі і лёгкай прамысловасці, паводле яго слоў, тут пакуль не дасягнуты ўзровень мінулага года, хоць дынаміка аднаўлення вытворчасці станоўчая.

"Канцэрн "Белнафтахім" забяспечыў аб'ём вытворчасці на ўзроўні 87,5 працэнта да мінулага года, канцэрн "Беллегпрам" - на ўзроўні 96,4 працэнта", - адзначыў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі