Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 сакавіка 2023, 14:53

Пархомчык: усе дамоўленасці з Зімбабвэ будуць выкананы ва ўстаноўлены тэрмін

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе дамоўленасці з Зімбабвэ будуць выкананы ва ўстаноўлены тэрмін. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на сустрэчы з дэлегацыяй Зімбабвэ на чале з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Фрэдэрыкам Шавам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пётр Пархомчык адзначыў, што за апошнія гады праведзены значны аб'ём работы, які даў магчымасць выйсці на новы якасны ўзровень узаемаадносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ.

Адбыўся гістарычны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ. "Дасягнуты шэраг дамоўленасцей. Усе яны былі аформлены і пакладзены ў дарожную карту паміж дзяржавамі. Гэты аб'ёмны дакумент ахоплівае мерапрыемствы ў палітыка-дыпламатычнай, гандлёва-эканамічнай, сельскагаспадарчай галінах, ахове здароўя, медыцыне, бяспецы, энергетыцы, па пастаўках і абслугоўванні тэхнікі. Мне прыемна канстатаваць, што ўся пастаўленая ў Зімбабвэ тэхніка эксплуатуецца, мы атрымліваем станоўчыя водзывы", - расказаў віцэ-прэм'ер.

Таксама Пётр Пархомчык нагадаў, што Прэзідэнт Зімбабвэ аб'явіў трэцюю фазу па механізацыі фермерскіх гаспадарак краіны. "Беларусь, вядома ж, прыме ў гэтым удзел. У час візіту ў Харарэ нашы спецыялісты дамовіліся аб усіх нюансах. Яны прымуць непасрэдны ўдзел у будаўніцтве новых і мадэрнізацыі існуючых комплексаў захоўвання збожжа. Беларусь пачала выкананне кантракта на пастаўку пажарных машын у Харарэ. Усе пастаўленыя задачы будуць выкананы ва ўстаноўлены тэрмін", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі