ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2022, 17:44

Пархомчык: тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга за студзень-верасень перавысіў $1,5 млрд

Пётр Пархомчык
Пётр Пархомчык

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Санкт-Пецярбургам па выніках 9 месяцаў склаў больш за $1,5 млрд. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на сустрэчы з віцэ-губернатарам Санкт-Пецярбурга Кірылам Паляковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас сістэмныя сустрэчы, і вельмі важна, што яны заўсёды даюць станоўчы эфект. У мінулым годзе тавараабарот склаў крыху больш за $1,7 млрд. За 9 месяцаў гэтага года мы перасягнулі планку ў памеры $1,5 млрд. У гэтыя лічбы не ўвесь экспарт з нашага боку ўвайшоў, таму што частка прадукцыі пастаўляецца праз тавараправодную сетку з іншых рэгіёнаў", - сказаў Пётр Пархомчык.

Ён адзначыў, што Беларусь змагла выканаць буйны заказ па пастаўцы ў Санкт-Пецярбург пасажырскага транспарту Мінскага аўтазавода ў колькасці 889 адзінак. "Няпроста нам даўся гэты кантракт, але з такой работай мы справіліся, - звярнуў увагу віцэ-прэм'ер. - Цяпер мы выконваем яшчэ адзін вялікі заказ у рамках падрыхтоўкі паўночнай сталіцы Расіі да зімовых умоў. Гэта пастаўка нашых трактароў, тэхнікі "АМКАДОР". Мы пастараемся з улікам нашых дамоўленасцей выканаць і забяспечыць своечасовую пастаўку гэтай прадукцыі".

Акрамя таго, бакі прадаўжаюць працаваць у рамках праекта па вытворчасці ліфтаў. "Гэта тэма прадугледжвае глыбокую кааперацыю на вашых плошчах з пашырэннем зоны для таго, каб забяспечыць як Санкт-Пецярбург, так і вобласць прадукцыяй, якую вырабляе наша рэспубліка", - адзначыў намеснік кіраўніка ўрада.

Пётр Пархомчык таксама закрануў пытанні харчовай бяспекі. "Нашы аграрыі гарантуюць выкананне ўсіх пастаўленых мэт і задач", - падкрэсліў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра выказаў надзею, што ў час візіту расійскай дэлегацыі бакі больш падрабязна абмяркуюць пытанні, якія датычацца планаў на 2023 год. "Упэўнены, вы нас загрузіце прыкладна на тым жа ўзроўні, які быў у 2022 годзе. Таксама запланаваны візіты на нашы прамысловыя прадпрыемствы. Вы пабывалі ўжо на Мінскім трактарным заводзе, праверылі, як ідуць пастаўкі трактароў, якія мы павінны завяршыць да 1 снежня гэтага года ў колькасці 900 штук. Заўтра ў планах наведаць "АМКАДОР" і "МАЗ", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

"Мы гатовы вырашаць любыя пастаўленыя мэты і задачы. Запэўніваю: усё, аб чым мы з вамі дамаўляемся, у нас пад кантролем", - рэзюмаваў Пётр Пархомчык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі