Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2022, 10:56

Пархомчык: рост цэн на энерганосьбіты для ЕС адкрывае для Беларусі акно магчымасцей

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост цэн на энерганосьбіты для ЕС на фоне санкцый адкрывае для беларускіх вытворцаў акно магчымасцей, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"У нас узгоднены цэны на нафту, узгоднены на газ. Таму як атрымлівалі, так і будзем атрымліваць, пытанняў няма", - адзначыў Пётр Пархомчык, адказваючы на пытанне аб чаканнях у сувязі з ростам цэн на энерганосьбіты ў ЕС.

Разам з тым, паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра, гэта адкрывае для беларускіх вытворцаў новыя магчымасці. "Для нас з'ўляецца пэўнае акно магчымасцей. Мы вырабляем вельмі шмат пелет, шмат прадукцыі з дрэваапрацоўкі, якая можа выкарыстоўвацца ў Еўропе. Я думаю, знойдуцца прыватныя кампаніі, якія выбудуюць масты, каб прадукцыя, якую мы вырабляем, трапіла і на еўрапейскі рынак", - сказаў ён. Пры гэтым Пётр Пархомчык лічыць, што "жыццё прымусіць іх браць нашу прадукцыю".

Віцэ-прэм'ер асобна спыніўся на тэме сумесных інвестпраектаў Беларусі і Расіі на фоне санкцыйнага націску на краіны. "Ёсць другая частка, яна выклікана тымі санкцыямі, якія прад'яўлены нашай дзяржаве і расійскай дзяржаве. Тут зараджаецца вельмі вялікая колькасць інвестыцыйных праектаў. На сёння гэта ўжо больш за 20 праектаў. Яны закранаюць вялікую колькасць жыццёва неабходных напрамкаў. У гэтых праектах зацікаўлена як Расійская Федэрацыя, так і Рэспубліка Беларусь", - падкрэсліў ён.

Пётр Пархомчык лічыць, што гэта дае пэўны тэхналагічны суверэнітэт беларускім прадпрыемствам. "Нам трэба проста ўніфікаваць нашы праектныя магутнасці, каб атрымаць ад гэтага эфект", - дадаў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра абазначыў найбольш перспектыўныя з ліку саюзных праектаў. У прыватнасці, ён назваў праект з "Магілёўхімвалакно". "З Татарстанам вядуцца вельмі цесныя перагаворы па перапрацоўцы. Я думаю, што гэта грандыёзны праект, вялікія капукладанні. Самае галоўнае, што гэта дасць развіццё Магілёскай вобласці", - сказаў ён.

Пётр Пархомчык заўважыў, што вялікая колькасць праектаў у машынабудаванні. Напрыклад, БЕЛАЗ рэалізоўвае ў Оршы праект атрымання загатовак метадам гарачага кольцараскачвання. "Такой вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь няма", - падкрэсліў ён.

Расказаў віцэ-прэм'ер і аб сітуацыі на "БЕЛДЖЫ". "Мы пачынаем з верасня працаваць на поўную моц. Я думаю, усе нашы спажыўцы, якія захочуць набыць легкавы аўтамабіль маркі "БЕЛДЖЫ", будуць задаволены. У грашовым выражэнні выйдзем на той аб'ём, які рабілі ў мінулым годзе. Калектыў працуе, своечасова атрымлівае заработную плату. Асноўныя пытанні, я лічу, вырашаны", - адзначыў ён.

Як заўважыў Пётр Пархомчык, у цэлым для краіны важны тэхналагічны суверэнітэт. "Калі існуе школа, калі людзі на працягу доўгага перыяду прадаўжаюць работу сваіх дзядоў, бацькоў, само прадпрыемства жыве і развіваецца. Гэта жыццёвая філасофія пацвярджае правільнасць рашэнняў, прынятых нашай дзяржавай у 1994 годзе", - сказаў на заканчэнне ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі