Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2021, 15:37

Парадак удзелу ў дзяржзакупках незарэгістраваных медвырабаў вынесены на грамадскае абмеркаванне

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства аховы здароўя "Аб парадку ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак медыцынскіх вырабаў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала.

Праектам пастановы вызначаны ўмовы допуску ўдзельнікаў, якія прапануюць незарэгістраваныя медыцынскія вырабы, да ўдзелу ў працэдуры дзяржзакупак. Гэта абумоўлена неабходнасцю закупкі медвырабаў у сувязі з адсутнасцю зарэгістраваных медыцынскіх вырабаў і (або) іх аналагаў.

Прапануецца зацвердзіць інструкцыю, якая вызначае парадак допуску незарэгістраваных медыцынскіх вырабаў да закупкі, а таксама дзеянні заказчыка (арганізатара) пры яе правядзенні. Чакаецца, што допуск не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку медыцынскіх вырабаў пашырыць кола ўдзельнікаў працэдур дзяржзакупак, будзе садзейнічаць развіццю канкурэнцыі.

Таксама на грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства аховы здароўя "Аб парадку ўзаемадзеяння арганізатара і заказчыкаў пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак". Гэты дакумент вызначае парадак гэтага ўзаемадзеяння пры правядзенні дзяржзакупак медвырабаў, запасных частак да іх, лякарстваў і лячэбнага харчавання. Праект распрацаваны з улікам практыкі прымянення норм заканадаўства аб дзяржаўных закупках. Раней гэтыя пытанні былі ўрэгуляваны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 17 красавiка 2013 года нумар 31, якая страціла актуальнасць у сувязі з прыняццем новых актаў заканадаўства аб дзяржзакупках.

Свае заўвагі і прапановы па абодвух праектах пастаноў можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі да 11 красавіка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі