11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правілы рэалізацыі пілотнага праекта па маркіроўцы ювелірных вырабаў зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 15 жніўня 2019 года нумар 47, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.
У дакуменце дадзены азначэнні асноўных тэрмінаў, названы спосабы і тэрміны маркіроўкі тавараў. Таксама апісваецца абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для нанясення і счытвання кодаў ідэнтыфікацыі.
Устанаўліваецца парадак рэгістрацыі ўдзельнікаў пілотнага праекта і ўпаўнаважаных органаў у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме (АІС), а таксама парадак маркіроўкі, маніторынгу руху вырабаў, набыцця, вытворчасці і рэалізацыі знакаў абароны.
Акрамя таго, у правілах прадстаўлены склад і аб'ём звестак аб маркіраванай прадукцыі, змешчаных у інфармацыйных сэрвісах і даступных зацікаўленым асобам. Замацавана ўзаемадзеянне АІС з інфармацыйнымі сістэмамі ўпаўнаважаных органаў.
Як паведамлялася раней, пілотны праект рэалізуюць у Беларусі з 1 верасня 2019 года да 31 жніўня 2020-га на добраахвотнай аснове. Да яго падключаны міністэрствы фінансаў, па падатках і зборах, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сувязі і інфарматызацыі і Дзяржаўны мытны камітэт. Маркіроўка складаецца са знака абароны і кода ідэнтыфікацыі.
Выдавецтва "Белбланкавыд" з'яўляецца аператарам АІС, доступ да сістэмы прадастаўляецца бясплатна.
Па выніках пілотнага праекта будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці ўвядзення на тэрыторыі Беларусі абавязковай маркіроўкі ювелірных вырабаў.-0-