5 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час у Беларусі з'явяцца сумесныя прадукты з ваенна-прамысловым корпусам Азербайджана. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, які знаходзіцца ў складзе дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным у Баку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з Азербайджанам мае стратэгічны характар і славіцца сваёй даўняй гісторыяй, таму мы прадаўжаем планава і сістэмна працаваць", - адзначыў Дзмітрый Пантус.
Паводле слоў старшыні Дзяржкамваенпрама, цяпер бакі абмяркоўваюць сумесныя праекты па арганізацыі вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння з беларускімі напрацоўкамі, у тым ліку на тэрыторыі Азербайджана. "Гэта работа прадаўжаецца і ў самы бліжэйшы час у нас з'явяцца сумесныя прадукты з ваенна-прамысловым корпусам Азербайджана ў прыватнасці", - падкрэсліў ён.-0-