ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2022, 09:00

Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў вырастуць з 1 лютага

Фота з архіва
Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лютага ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Памер дапамогі на першае дзіця складзе Br539,56, на другое і наступных дзяцей - Br616,64, на дзіця-інваліда - Br693,72.

Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пералічваюцца двойчы ў год: з 1 лютага і 1 жніўня. Адпаведна новыя сумы дапамогі будуць дзейнічаць па 31 ліпеня ўключна.

"Тэмп росту памераў дапамогі з лютага складзе 108,8 працэнта ў параўнанні са студзенем бягучага года і 114,1 працэнта - з лютым 2021-га", - адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны.

У ведамстве дадалі, што ў 2022 годзе на выплату дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў запланавана Br1,7 млрд.

Памер гэтай дапамогі залежыць ад сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал: на першае дзіця - 35 працэнтаў сумы, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў.

Сярэднямесячная зарплата за IV квартал 2021 года, памер якой прымяняўся для вылічэння гэтай дапамогі, склала Br1541,6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі