ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2022, 15:30

Памер дзіцячых дапамог вырасце з 1 лютага

Фота з архіва
Фота з архіва

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) і сярэднямесячнай зарплаты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

БПМ з 1 лютага ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br296,55. Ён павысіўся на 3 працэнты ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2021 года па 31 студеня 2022 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе Br2965,5 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br4151,7 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лютага будзе выплачвацца ў памеры Br296,55, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) - у памеры Br148,28.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - Br207,59, на іншых дзяцей у сям'і - Br148,28. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складзе Br296,55 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br355,86 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана ВІЧ, - Br207,59.

Акрамя таго, у сувязі з ростам на 8,8 працэнта сярэднямесячнай заработнай платы (СЗП) работнікаў у рэспубліцы за IV квартал 2021 года павялічваюцца і памеры дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. З 1 лютага па 31 ліпеня на першае дзіця будуць выплачваць Br539,56 (35 працэнтаў СЗП), на другое і наступных - Br616,64 (40 працэнтаў СЗП), на дзіця-інваліда да 3 гадоў - Br693,72 (45 працэнтаў СЗП).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі