Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2019, 12:04

Паліва на АЗС у Беларусі з 22 верасня падаражэла на 1 капейку

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 22 верасня на 1 капейку выраслі рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт канцэрна "Белнафтахім".

На аўтазаправачных станцыях цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складае Br1,57, АІ-95-К5-Еўра - Br1,67, АІ-98-К5-Еўра - Br1,89, ДП - Br1,67.

"Ва ўмовах узмоцненых знешніх рызык, якія абумовілі рост валацільнасці каціровак нафты, аслаблення курса беларускага рубля, у мэтах папярэджання рызык страты фінансавай устойлівасці НПЗ напярэдадні чарговага этапу падатковага манеўру канцэрн вымушаны вярнуцца да стратэгіі штотыднёвай карэкціроўкі цэн на нафтапрадукты", - адзначылі ў "Белнафтахіме".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі