Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 красавіка 2021, 18:28

Палітыка дзяржавы арыентавана на стварэнне ўмоў для прадпрымальніцкай ініцыятывы - Ярашэвіч

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава на працягу некалькіх гадоў паслядоўна стварае ўмовы для актывізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы і зацікаўлена, каб уклад МСП у развіццё эканомікі краіны дынамічна прырастаў. Аб гэтым сёння заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч на трэцім рэспубліканскім дзелавым форуме "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгія. Прыярытэты. Перспектывы кансалідацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі з'яўляецца адным з прыярытэтаў эканомікі, садзейнічае фарміраванню канкурэнцыі на ўнутраным рынку, стварэнню высокапрадукцыйных рабочых месцаў, павышэнню дабрабыту насельніцтва, рэалізацыі сацыяльна значных праектаў. Уклад МСП у развіццё эканомікі - гэта вырашэнне такіх актуальных задач, як насычэнне рынку спажывецкімі таварамі, развіццё сферы паслуг, выхад на новыя рынкі, павелічэнне паступленняў у бюджэт", - сказаў Дзмітрый Ярашэвіч.

Паводле яго слоў, сёння МСП - арганічная і растучая частка эканомікі краіны. "Пераадолена тэндэнцыя да скарачэння колькасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва: іх колькасць на 1 сакавіка 2021 года склала амаль 376 тыс. Станоўчыя тэндэнцыі, якія намеціліся, пацвярджаюць аператыўныя даныя па знешнеэканамічнай дзейнасці. Фізічныя аб'ёмы экспарту за студзень-люты 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся: па несыравінных таварах (без уліку нафты, нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў) на 6,7 працэнта, па паслугах - на 6,8 працэнта", - адзначыў ён.

Гаворачы аб падтрымцы бізнесу дзяржавай, намеснік міністра падкрэсліў, што палітыка нашай дзяржавы арыентавана на стварэнне ўмоў для праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы і раскрыцця патэнцыялу, якім валодаюць малыя і сярэднія прадпрыемствы Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі