Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагалоўе малочных кароў у сельскагаспадарчых арганізацыях краіны практычна не павялічваецца, а ў некаторых абласцях яно нават зніжаецца, і на тое ёсць прычыны. Перадавым вопытам беларускіх жывёлаводаў у час форуму "Малочная ферма", арганізаванага ў сталіцы, падзялілася начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У 1990-я нашы аграрыі надойвалі ад 2 т да 2,3 т малака з каровы і марыць не маглі аб тым, каб надаіць з адной каровы 13 т малака. Разам з тым гэта рэальны паказчык сённяшніх жывёлаводаў. Ёсць жывёлы, якія даюць і больш за 20 т малака", - прывяла прыклад прадстаўнік сельскагаспадарчага ведамства, тлумачачы, чаму ў краіне няма неабходнасці ў нарошчванні малочнага пагалоўя.
Дасягненне падобных вынікаў шмат у чым стала магчымым дзякуючы сучасным тэхналогіям. У прыватнасці, камп'ютарная праграма племяннога ўліку, якую выкарыстоўваюць беларускія жывёлагадоўцы, збірае інфармацыю па кожнай жывёле аж да чацвёртага пакалення. Функцыянуюць у рэспубліцы і спецыялізаваныя лабараторыі, дзе можна правесці даследаванні на пацвярджэнне паходжання жывёлы, вывучыць дэтэрмінаваныя захворванні і анамаліі жывёл. Сучасная навуковая практыка дазваляе работнікам АПК з нараджэння бычка вызначыць, адправіцца ён у селекцыю або на адкормачную пляцоўку. У выніку аграрыі эканомяць фінансавыя сродкі. А спецыялісты, у сваю чаргу, навучыліся разлічваць геномны індэкс.
У ліку актуальных для жывёлаводаў значыцца пытанне будаўніцтва малочнатаварных ферм. Па стане на 1 студзеня ў рэспубліцы працуюць 1683 сучасныя малочнатаварныя комплексы, у тым ліку ў мінулым годзе было пабудавана больш за 100.
"У 2025-м мы плануем пабудаваць 66 ферм, магчыма, больш. Таксама будуюць людзі за свае грошы і крэдытныя рэсурсы. Гэта яшчэ каля 100 ферм. Да 2030 года мы павінны цалкам перайсці на сучасныя тэхналогіі ўтрымання жывёлы і адысці ад ферм з прывязным утрыманнем жывёл. Застануцца некалькі падобных ферм, дзе цяпер надоі большыя за 9-10 т малака на карову", - дадала начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці.
Раней Наталля Соніч расказала, што ў 2024 годзе ўпершыню валавая вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі склала амаль 8,6 млн т, што больш як на 400 тыс. т вышэй за паказчык на год раней. У 2025-м рост вытворчасці малака ў краіне захаваецца, работнікі аграпрамысловага комплексу плануюць надаіць каля 9,2 млн т малака.-0-