21 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб свабодным гандлі падпісана паміж Інданезіяй і Еўразійскім эканамічным саюзам. Адпаведны дакумент быў прыняты на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пагадненне створыць умовы для значнага пашырэння ўзаемнага гандлю, насычэння рынкаў якаснымі таварамі і садзейнічання бізнесу ў выхадзе на новыя рынкі. Яно ахоплівае рынкі краін з сукупным насельніцтвам каля паўмільярда чалавек.
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў па выніках саміту ЕАЭС адзначыў, што пасля ўступлення дакумента ў сілу тавараабарот паміж краінамі падвоіцца.
Яшчэ адзін міжнародны дакумент, прыняты на саміце, - пагадненне аб старце перагавораў з Рэспублікай Узбекістан аб абмене інфармацыяй пры міжнародных перавозках.

"Такім чынам, пашыраюцца магчымасці супрацоўніцтва ЕАЭС з трэцімі краінамі. Гэта работа вядзецца на сістэмнай і пастаяннай аснове", - рэзюмаваў Бакытжан Сагінтаеў.-0-