Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Падпісаны кантракты на пастаўку ў Расію прадукцыі беларускай нафтахіміі на 5 млрд расійскіх рублёў

Эканоміка 17.07.2019 | 17:10
Генеральны дырэктар ТАА "Белнафтахім-РАС" Дзяніс Тумаш і генеральны дырэктар ТАА "Эксклюзіў" Мікіта Пятроў
Генеральны дырэктар ТАА "Белнафтахім-РАС" Дзяніс Тумаш і генеральны дырэктар ТАА "Эксклюзіў" Мікіта Пятроў

17 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Буйнейшы дыстрыб'ютар беларускай нафтахіміі ў Расіі ТАА "Белнафтахім-РАС" падпісаў пяць кантрактаў на пастаўку ў РФ прадукцыі на 5 млрд расійскіх рублёў. Дакументы падпісаны па выніках пашыранага пасяджэння нацыянальных дзелавых саветаў на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны дырэктар ТАА
Генеральны дырэктар ТАА "Белнафтахім-РАС" Дзяніс Тумаш і камерцыйны дырэктар ТАА "НПФ "БАРС-2" Сяргей Гарадзецкі'

Генеральны дырэктар ТАА "Белнафтахім-РАС" Дзяніс Тумаш расказаў журналістам, што ўсяго па выніках Форуму рэгіёнаў плануецца падпісаць каля 30 камерцыйных кантрактаў на пастаўку беларускай нафтахімічнай прадукцыі для расійскіх спажыўцоў. У прыватнасці, на пашыраным пасяджэнні нацыянальных дзелавых саветаў падпісана пяць кантрактаў на суму каля 5 млрд расійскіх рублёў. "Агульная сума па выніках трох дзён будзе складаць каля 7,5 млрд расійскіх рублёў", - праінфармаваў ён.

Размова ідзе аб пастаўках шырокага асартыменту прадукцыі беларускай нафтахіміі: аўтамабільныя шыны, поліэтылен высокага ціску, поліаміды, фталевы ангідрыд, алкідныя смолы, поліэфірныя тэкстыльныя ніці, а таксама процігалалёдныя рэагенты. "Фактычна ўсе прадпрыемствы, што ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім", прадстаўлены сваімі прадуктамі ў кантрактах", - адзначыў Дзяніс Тумаш.

Ён падкрэсліў, што беларуская нафтахімічная прадукцыя канкурэнтаздольная на рынку Расіі. Беларусь мае вялікі патэнцыял мадэрнізаваных вытворчасцей. "Мадэрнізацыя ключавых вытворчасцей прадаўжаецца. Гэта новыя прадукты, характарыстыкі, якасць", - рэзюмаваў гендырэктар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).