Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Падаўжэнне тэрміну бязвізавага знаходжання ў Беларусі дасць магчымасць нарасціць экспарт медпаслуг

Эканоміка 25.07.2018 | 14:40

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя чакае павелічэння экспарту медпаслуг у сувязі з падаўжэннем тэрміну бязвізавага знаходжання ў Беларусі. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся начальнік упраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Калістратаў.

Паводле яго слоў, аб'ём экспарту медпаслуг значна павялічыўся пасля ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму, у некаторых рэгіёнах прырост склаў да 40 працэнтаў. "У сувязі з падаўжэннем тэрміну бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі да 30 дзён мы таксама чакаем павелічэння прытоку патэнцыяльных пацыентаў, якія будуць карыстацца паслугамі беларускіх устаноў аховы здароўя. Адпаведна павялічыцца і аб'ём экспарту", - сказаў Дзмітрый Калістратаў.

У замежных грамадзян запатрабаваны паслугі ў стаматалогіі, анкалогіі, афтальмалогіі, неўралогіі, кардыялогіі, траўматалогіі і іншых галінах. Па выніках 2017 года суб'екты гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці аказалі меддапамогу іншаземцам са 130 краін свету. Як расказала начальнік аддзела экспарту медпаслуг Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кіраўнік праекта "Клінікі Беларусі" Вольга Харкова, у асноўным у Беларусь едуць грамадзяне з сумежных краін - Расіі, Украіны. Айчынныя медпаслугі запатрабаваны таксама ў жыхароў Польшчы, Літвы, Латвіі, Казахстана, краін Блізкага Усходу.

Пашырыць геаграфію спажыўцоў беларускіх медпаслуг плануецца за кошт кітайскіх грамадзян. У лістападзе пройдзе першая Кітайская міжнародная выстаўка імпарту, на якой у тым ліку будзе прэзентаваны сектар навукі і паслуг. "Мы будзем прадстаўляць кітайцам магчымасці беларускага медыцынскага турызму, сумяшчэння адпачынку і лячэння ў нашай краіне. Галоўным козырам будзе бязвізавае знаходжанне", - адзначыла Вольга Харкова.

Інфармацыйны партал медыцынскіх паслуг "Клінікі Беларусі" штомесяц наведваюць 10-11 тыс. чалавек, прыкладна палавіна з іх іншаземцы. Сайт працуе ў рускай і англійскай версіях. Рыхтуюцца кітайская (якую плануецца запусціць да кастрычніка) і польская версіі.

Як паведамлялася, тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і далейшага выезду праз дзяржаўную граніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Для бязвізавага ўезду ў Беларусь іншаземцам неабходна пры сабе мець дзеючы пашпарт або дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за граніцу, грошы (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням (1 БВ - Br24,5), або 50 базавым велічыням, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён), дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра. Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі і Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у пашпарце дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 30 дзён з даты ўезду. Адносна грамадзян Кітая гэты парадак бязвізавага ўезду ў Беларусь будзе прымяняцца да 10 жніўня 2018 года - да ўступлення ў сілу двухбаковага пагаднення аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.