Фота з архіва
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падатковыя органы ў першым квартале 2025 года выявілі скрытую наяўную выручку больш як на Br24 млн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.
"Па-ранейшаму асноўным спосабам фарміравання крыніцы для выплаты заработнай платы ў канвертах застаецца ўтойванне ад падаткаабкладання наяўнай выручкі. У 2025 годзе падатковымі органамі прадоўжана комплексная работа па выяўленні такіх скрытых даходаў. За першы квартал 2025 года ў ходзе правядзення падатковымі органамі аператыўных мерапрыемстваў устаноўлена скрытая суб'ектамі гаспадарання ад падаткаабкладання наяўная выручка на суму Br24,1 млн", - расказалі ў МПЗ.
Прыярытэтам у рабоце падатковых органаў з'яўляецца забеспячэнне кантролю за правільнасцю, паўнатой вылічэння і своечасовасцю выплаты падаткаў у бюджэт не фіскальнымі мерамі, а за кошт прафілактычнай работы. Таму ў адрас суб'ектаў гаспадарання ў мінулым перыядзе 2025 года накіравана больш за 21 тыс. паведамленняў, у якіх суб'ектам гаспадарання прапанавана добраахвотна ўстараніць парушэннні або прадаставіць адпаведныя тлумачэнні. Сума падаходнага падатку, які падлягае даплаце ў бюджэт, склала Br14,2 млн.
Па выніках праверак, праведзеных падатковымі органамі, устаноўлена 178 фактаў нявыплаты падаходнага падатку і прад'яўлена да выплаты Br25,8 млн.
Работа па прафілактыцы ўчынення парушэнняў, а таксама па іх выяўленні і спыненні прадаўжаецца, падкрэслілі ў МПЗ.-0-