Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 снежня 2018, 15:19

Падатковая нагрузка на бізнес у Беларусі будзе і далей зніжацца - Ермаловіч

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падатковая нагрузка на бізнес у Беларусі будзе і далей зніжацца. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Далейшае ўдасканаленне падатковага заканадаўства будзе ажыццяўляцца па двух напрамках. "Па-першае, мы будзем выпрацоўваць прапановы па далейшым зніжэнні падатковай нагрузкі на бізнес і адначасова праводзіць рэвізію падатковых ільгот і прэферэнцый, падатковых рэжымаў, якія дзейнічаюць у краіне", - сказаў міністр. Рэвізія будзе праводзіцца, з аднаго боку, для таго, каб ацаніць эфектыўнасць гэтых падатковых ільгот, а з іншага, каб за кошт адмены малаэфектыўных, кампенсаваць зніжэнне агульнай падатковай нагрузкі на эканоміку краіны, растлумачыў Максім Ермаловіч.

Плануецца, што пры Міністэрстве фінансаў створаць грамадска-кансультатыўны савет па падатковай палітыцы. Ён будзе на рэгулярнай аснове разглядаць сумесна з бізнес-супольнасцю прапановы па ўдасканаленні падатковага заканадаўства.

Паводле слоў міністра, трэба будзе прааналізаваць правапрымяняльную практыку новай рэдакцыі Падатковага кодэкса. Акрамя таго, стаіць задача па далейшым удасканаленні правіл падаткаабкладання фізічных і юрыдычных асоб. "У рамках грамадска-кансультатыўнага савета будзем распрацоўваць новы пакет мер, накіраваны на ўдасканаленне падатковага заканадаўства, калі спатрэбіцца - і ўнясенне змяненняў у Падатковы кодэкс", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі