Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 чэрвеня 2020, 09:01

Падаходны падатак з дабрачынных збораў для медыкаў выплачваць не трэба - МПЗ

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падаходны падатак з пералічанай медыкам дапамогі для барацьбы з COVID-19 выплачваць не трэба, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах, каменціруючы нюансы выплаты падаходнага падатку ў розных выпадках.

Згодна з Падатковым кодэксам аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам лічацца атрыманыя фізічнымі асобамі даходы. Разам з тым у МПЗ звярнулі ўвагу, што пры падаткаабкладанні ўлічваецца адзін важны момант. "А менавіта - не трэба выплачваць падаходны падатак з даходаў, якія грамадзяне атрымалі ад іншых асоб для выканання іх даручэння па ажыццяўленні якіх-небудзь разлікаў, аплаты на карысць трэціх асоб за тавары (работы, паслугі) альбо па перадачы трэцім асобам атрыманых сродкаў і выкананні абавязацельстваў. Гэта рэгламентавана падп.2.21 арт.196 Падатковага кодэкса", - удакладнілі ў міністэрстве.

Такім чынам, у таго, хто збірае сродкі і потым накіроўвае іх на мэты, вызначаныя пры зборы, няма абавязку прадастаўляць падатковую дэкларацыю адносна сабраных сум і выплачваць падаходны падатак. "Разам з тым пры неабходнасці па запыце падатковага органа прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне сабраных сродкаў", - звярнулі ўвагу ў МПЗ.

Калі сабраныя сродкі выкарыстоўваліся на іншыя мэты, у тым ліку на ўласныя патрэбы, тады давядзецца прадставіць падатковую дэкларацыю і выплаціць падаходны падатак.

"Даходы канчатковых атрымальнікаў дапамогі - фізічных асоб у памеры кошту сродкаў індывідуальнай аховы, антысептычных лекавых сродкаў і дэзынфіцыруючых сродкаў, харчавання, набытых за кошт сабраных сродкаў і атрыманых у сувязі з правядзеннем санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, не абкладаюцца падаходным падаткам", - дадалі ў МПЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі