Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2021, 13:07

НПЗ працуюць у штатным рэжыме, перапрацоўка нафты ў маі перасягне ўзровень бізнес-планаў - "Белнафтахім"

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у штатным рэжыме, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускія НПЗ працуюць у штатным рэжыме. Аб'ёмы майскай перапрацоўкі нафты нават перасягнуць узровень бягучых бізнес-планаў. Інфармацыя "Транфнафты" (аб зніжэнні паставак нафты ў маі. - Заўвага БЕЛТА) не супярэчыць заданням, паколькі паказвае прамежкавыя значэнні транспарціроўкі, якія, як правіла, пастаянна карэкціруюцца на працягу поўнага месяца паставак", - заявілі ў канцэрне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі