Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 студзеня 2019, 09:25

Новыя тарыфы на ЖКП дзейнічаюць у Беларусі з 1 студзеня

2 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва дзейнічаюць у Беларусі з 1 студзеня, паведамляе БЕЛТА.

Тарыфы ў 2019 годзе будуць павышацца ў два этапы. З 1 студзеня вырастуць (сумарна на $3,9) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капітальным рамонце, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсавання расходаў на электраэнергію.

З 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны на $1,1. Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захоўваюцца на ўзроўні 2018 года.

Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе прадоўжана дзяржпадтрымка насельніцтва праз безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. Такія субсідыі прадастаўляюцца грамадзянам і сем'ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перасягае 20 працэнтаў іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15 працэнтаў - у сельскай мясцовасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі