Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 снежня 2018, 15:11

Новыя тарыфы на электраэнергію ўстаноўлены ў Беларусі

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя тарыфы на электрычную энергію зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2018 года нумар 947, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Так, аднаставачны тарыф электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складзе Br0,1218 за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,0853 за 1 кВт.гадз, максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,2436 за 1 кВт.гадз.

Тарыф на электраэнергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш як 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,1003 за 1 кВ.гадз, а астатні час сутак - Br0,1863 за 1 кВт.гадз.

Тарыф на электраэнергію пры ўмове яе выкарыстання ў тым ліку для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў шматкватэрных дамах, не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння і абсталяваных электраплітамі, пры адсутнасці асобнага (дадатковага) прыбора індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе Br0,0687 за 1 кВт.гадз. Такім чынам, з'явілася новая тарыфная група.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 снежня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі