Сцяг Нядзеля, 1 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2019, 11:33

Новыя правілы арганізацыі кірмашоў зацверджаны ў Беларусі

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб парадку арганізацыі і ўзгаднення правядзення кірмашоў на тэрыторыі Беларусі зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 15 лютага 2019 года нумар 101, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Для ўзгаднення правядзення кірмашу арганізатар не пазней за 30 дзён да яго пачатку прадстаўляе ва ўпаўнаважаны орган адпаведную заяву. У ёй пазначаюцца звесткі пра арганізатара і кірмаш (яго тэматыка, што плануецца прадаваць, месца і перыяд правядзення, рэжым работы, мяркуемая колькасць удзельнікаў кірмашу).

Узгадняюць кірмашы гарадскія (уключаючы Мінскі гарадскі), раённыя выканаўчыя камітэты па месцы іх правядзення (тэрмін працэдуры - 15 дзён з даты падачы дакументаў).

На тэрыторыі кірмашу забараняецца знаходжанне легкавых і грузавых аўто, не прызначаных для абслугоўвання або арганізацыі гэтага мерапрыемства. Выключэнне - спецыялізаваныя кірмашы па продажы аўтамабіляў, будаўнічых і буйнагабарытных тавараў, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі, рыбы.

Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на кірмашы, узгодненыя да ўступлення ў сілу дакумента, незалежна ад запланаванага часу іх правядзення. Такія кірмашы праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, дзеючым да ўступлення ў сілу пастановы нумар 101.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі