Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2024, 18:47

Новыя праекты па розных напрамках. Беларусь і Татарстан бачаць рэзервы для нарошчвання супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ілья Ікан і прадстаўнік Татарстана ў Беларусі Ільхам Кашапаў абмеркавалі агульныя падыходы для ўзаемадзеяння нашай краіны і расійскага "нафтавага" рэгіёна. Супрацоўніцтва ў галіне нафтахіміі, дзе канцэрн "Белнафтахім" адыгрывае асноўную ролю, у ліку ключавых аспектаў, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім дзяржаўным канцэрне па нафце і хіміі.
 
Імпульс руху насустрач дзін аднаму надае той факт, што менавіта канцэрн з'яўляецца адказным куратарам двухбаковых дзелавых кантактаў. Моцным стымулам для паглыблення інтэграцыі служаць і цёплыя адносіны першых асоб Беларусі і Татарстана Аляксандра Лукашэнкі і Рустама Мініханава.

"Беларусы для татар - братэрскі народ, мы вельмі шануем існуючыя адносіны і ганарымся тым, што, нягледзячы ні на якія знешнія фактары, мы застаёмся блізкімі па духу і прыярытэтах", - падкрэсліў прадстаўнік Татарстана ў Беларусі.

Ільхам Кашапаў узначаліў гандлёва-эканамічнае прадстаўніцтва Татарстана ў Беларусі ў красавіку 2024 года. Перад упраўленцам пастаўлена задача не проста ўдвая нарасціць узаемны тавараабарот, але аднавіць і актывізаваць работу татарстанскага прадстаўніцтва ў Мінску.

Як было адзначана, зроблена ўжо нямала. Так, Ільхам Кашапаў разам з дэлегацыяй татарстанскіх вучоных і галіновых экспертаў, якую ўзначальваў прэзідэнт Акадэміі навук Татарстана Рыфкат Мініханаў, у кастрычніку наведаў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі і шэраг яе НДІ, пазней удзельнічаў у рэалізацыі аднаго з сумесных праектаў па лініі Міністэрства адукацыі, правёў шэраг папярэдніх перагавораў. З вядучымі беларускімі нафтахімічнымі прадпрыемствамі паўнамоцны прадстаўнік Татарстана ўжо знаёмы: у час Татарстанскага нафтагазахімічнага форуму, які ў жніўні праходзіў у Казані, ён наведаў іх аб'яднаны стэнд і паразмаўляў са спецыялістамі.

На гэты час, як падкрэсліў Ільхам Кашапаў, наладжаны высокі ўзровень узаемадзеяння бакоў, усталяваны ўстойлівыя сувязі беларускіх і татарстанскіх прадпрыемстваў у тым ліку па ўзаемадапаўняльных пастаўках хімічнай сыравіны. Аднак рэзервы для павелічэння долі, напрыклад, прамысловай кааперацыі яшчэ ёсць.

У канцэрне "Белнафтахім" расказалі: адносіны Беларусі і Татарстана рэгламентаваны дарожнай картай супрацоўніцтва, якая перыядычна актуалізуецца. Адным з галоўных этапаў яе рэалізацыі абяцае стаць візіт раіса Татарстана ў нашу краіну. Таксама прапрацоўваюцца пытанні падпісання дагавора аб пабрацімстве Мінска і Казані.

Ілья Ікан запэўніў Ільхама Кашапава ў тым, што канцэрн "Белнафтахім" гатовы і ў далейшым развіваць двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Татарстана, аператыўна садзейнічаць вырашэнню пытанняў, ініцыяваць рэалізацыю новых сумесных праектаў па ўсіх напрамках.

"Беларуска-татарстанскае супрацоўніцтва, у прыватнасці праз прызму работы канцэрна "Белнафтахім", мае значны патэнцыял для развіцця, што будзе садзейнічаць эканамічнаму росту абодвух бакоў і ўмацаванню іх пазіцый як на ўнутраных, так і на знешніх рынках, - падкрэсліў кіраўнік канцэрна па нафце і хіміі Ілья Ікан. - Той градус узаемадзеяння, які ўжо дасягнуты, будзем павышаць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі