Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2024, 15:19

Новыя падыходы без дадатковага фінансавання. Жыдкоў аб выніках нарады ў Прэзідэнта па тытунёвай галіне

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўзроўні кіраўніка дзяржавы прыняты канцэптуальныя рашэнні аб тым, як будзе развівацца тытунёвая галіна з 2025 года. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях удасканалення парадку вытворчасці і рэалізацыі тытунёвых вырабаў у краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тытунёвая галіна Беларусі заўсёды знаходзілася пад кантролем з боку дзяржавы. Гэта зразумела, таму што гэта даволі спецыфічны бізнес і тут немагчыма без спецыяльнага кантролю ажыццяўляць сваю дзейнасць", - адзначыў кіраўнік канцэрна. Увага з боку дзяржавы тлумачыцца таксама і тым, што дзякуючы паспяховай рабоце прадпрыемстваў тытунёвай галіны фармуецца значная частка паступленняў у бюджэт.

У Беларусі ў тытунёвай галіне працуюць тры прадпрыемствы, уключаючы адно дзяржаўнае. Як растлумачыў Алег Жыдкоў, фабрыкі сутыкнуліся з моцным санкцыйным націскам, з-за чаго спатрэбілася прымаць своечасовыя рашэнні па шэрагу пытанняў, перабудоўваць прынцыпы і фармат работы для таго, каб забяспечыць прадпрыемствы сыравінай, заказамі, забяспечыць Гарантаванае паступленне ў бюджэт запланаваных аб'ёмаў на 2025 год і, што самае галоўнае, забяспечыць далейшы кантроль за тытунёвым рынкам, "які дазваляе папярэджваць негатыўныя моманты, якія на гэтым фоне магчымыя з боку нашых недружалюбных партнёраў".

"На нарадзе прыняты канцэптуальныя рашэнні аб тым, якім чынам будзе развівацца тытунёвая галіна з 2025 года. Расстаўлены акцэнты, якія дазваляюць планаваць работу па вытворчасці і арганізацыі, выкананні заказаў нашымі прадпрыемствамі", - сказаў кіраўнік канцэрна. Ён падкрэсліў, што на нарадзе вырашаліся "пытанні выключна арганізацыйнага характару".

"Нейкіх дадатковых фінансавых укладанняў з боку дзяржавы ў падтрыманне галіны не патрабуецца, - звярнуў увагу Алег Жыдкоў. - Нашы прадпрыемствы даволі самастойныя і маюць напрацаваную, добрую эфектыўнасць, якая дазваляе планаваць самастойнае развіццё. Таму дапамогі мы сёння не прасілі. Наадварот, агучылі новыя падыходы ў арганізацыі работы, якія патрабуюць узгаднення з кіраўніком дзяржавы".

Паводле слоў старшыні канцэрна, прынятыя канцэптуальныя рашэнні патрабуюць далейшай дэталізацыі, каб кожны з удзельнікаў галіны "разумеў сваю зону адказнасці: хто за што адказвае і які будзе яго ўклад у развіццё гэтага напрамку".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі