Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2021, 10:26

Новыя буднормы для гідратэхнічных збудаванняў прыняты ў Беларусі

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 16 лістапада 2020 года нумар 89, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Зацверджаны будаўнічыя нормы "Гідратэхнічныя збудаванні агульнага прызначэння". Яны распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання гідратэхнічных збудаванняў агульнага прызначэння. У дакуменце гаворыцца, што пры праектаванні такіх збудаванняў трэба забяспечваць і прадугледжваць іх надзейнасць на ўсіх стадыях будаўніцтва і эксплуатацыі, максімальную эканамічную эфектыўнасць будаўніцтва, пастаянны інструментальны і візуальны кантроль за станам самога збудавання і грунтоў у падставе, а таксама прыроднымі і тэхнагеннымі ўздзеяннямі на іх, ахову радовішчаў карысных выкапняў, неабходныя ўмовы суднаходства, захаванасць жывёльнага і расліннага свету, мінімальна неабходны расход вады і інш.

З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры (www.mas.gov.by) у раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі