Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2021, 11:29

Новыя будаўнічыя нормы аб тэхнічным стане будынкаў прыняты ў Беларусі

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 27 кастрычніка 2020 года нумар 64, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Тэхнічны стан будынкаў і збудаванняў". Яны распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя буднормы устанаўліваюць асноўныя патрабаванні да тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, будаўнічых канструкцый і інжынерных сістэм і ацэнкі іх прыдатнасці да эксплуатацыі. Патрабаванні гэтых норм прызначаны для прымянення пры тэхнічнай эксплуатацыі будынкаў рознага прызначэння незалежна ад форм іх уласнасці і ведамаснай прыналежнасці. Яны не распаўсюджваюцца на сістэмы электразабеспячэння, электрычнае асвятленне, слабатокавыя сеткі і ліфтавае абсталяванне.

Як паведамлялася раней, у Беларусі рэфармуецца заканадаўства ў сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва. Згодна з указам ад 5 чэрвеня 2019 года нумар 217, у краіне ўводзяцца новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў: ​​будаўнічыя нормы, якія ўключаюць патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення, і будаўнічыя правілы, што замацоўваюць спосабы дасягнення будаўнічых норм.

Дзеючыя цяпер тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржорганаў у частцы, што ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў, будуць прызнавацца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне новых будаўнічых норм і правіл.

З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры (www.mas.gov.by) у нядаўна створаным раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі