На вытворчасці. Фота з архіва
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2024 годзе ААТ "СветлагорскХімвалакно" асвоіла вытворчасць новага віду імпартазамяшчальнай прадукцыі - імабілізацыйных фіксуючых шын, прызначаных для хуткай фіксацыі канечнасцей пры пераломах, вывіхах, зрушэннях на этапах даўрачэбнай дапамогі. Якімі яшчэ поспехамі ганарыцца прадпрыемства, карэспандэнту БЕЛТА расказаў намеснік галоўнага інжынера па тэхнічным пераўзбраенні Сяргей Ушак.
"Распрацаваныя намі фіксуючыя шыны ўнесены ў Дзяржаўны рэестр вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі Беларусі. Магу заўважыць, што прадукцыя запатрабавана ў пэўных сегментах. Для аказання першай медыцынскай дапамогі шынай могуць скарыстацца супрацоўнікі хуткай дапамогі, ваенныя медыкі, спартыўныя медыкі, ратавальнікі МНС, аматары актыўнага адпачынку і нават турысты", - растлумачыў прадстаўнік светлагорскага прадпрыемства.
У цэлым, у 2024 годзе доля інавацыйнай прадукцыі "СветлагорскХімвалакно" ў аб'ёме адгружанай склала 23,3 працэнта. Дадаткова распрацаваны і ўключаны ў пералік тры новыя віды прадукцыі: плёнка поліалефінавая саэкструзійная, агратканіна з поліпрапіленавых ніцей і імабілізацыйныя кампактныя шыны.
"Штогод прадпрыемства пашырае асартымент прадукцыі, распрацоўваюцца новыя артыкулы. У 2025 годзе будзе прадоўжана работа па асваенні і ўключэнні ў пералік новых відаў прадукцыі, якая ў тым ліку адносіцца да інавацыйнай, запланавана асваенне не менш як двух відаў такой прадукцыі", - падзяліўся вытворчымі планамі Сяргей Ушак.
Супрацоўнічае "СветлагорскХімвалакно" і з замежнымі партнёрамі, у тым ліку па пастаўках сыравіны і абсталявання ў рамках рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. За мяжу ідзе значны аб'ём вырабленых прадпрыемствам тавараў, асноўным жа напрамкам экспартнай палітыкі застаецца дыверсіфікацыя рынкаў збыту.
"Рэалізаваныя раней інвестпраекты, такія як аднаразовыя пальчаткі, поліэтыленавая плёнка, мяккая ўпаковачная тара, і праекты, запланаваныя да рэалізацыі ў 2025 годзе, накіраваны ў асноўным на задавальненне патрэбнасцей унутранага рынку і ў выніку будуць садзейнічаць павышэнню ступені лакалізацыі вытворчасці і нарошчванню аб'ёмаў выпуску інавацыйнай прадукцыі, - дадаў начальнік тэхнічнага аддзела Валерый Коваль. - Павелічэнне вытворчых магутнасцей, выпуск новага асартыменту прыводзіць да неабходнасці асваення і новых рынкаў збыту. "СветлагорскХімвалакно" мае план развіцця вытворчасці, работа вядзецца на пастаяннай аснове і будзе прадоўжана ў перспектыве".
ААТ "СветлагорскХімвалакно" ўваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім" і з'яўляецца адным з буйнейшых шматпрофільных прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу краіны. Выпускаемая тут прадукцыя - поліэфірныя ніці, тканіны і палотны, нятканыя матэрыялы, поліпрапіленавая тара, аднаразовыя пальчаткі, сінтэтычны гіпс - карыстаецца стабільным попытам на ўнутраным і знешнім рынках.-0-