23 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне адкрылі малярна-кузаўны цэнтр "Альфорт" афіцыйнага дылера "Джылі" і "БЕЛДЖЫ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раней цэх мог абслугоўваць каля 120 аўтамабіляў у месяц, з пашырэннем плошчаў і павелічэннем штату работнікаў гэта лічба вырасце мінімум у тры разы. Як было падкрэслена на цырымоніі, адкрыццё новага аб'екта сімвалізуе імкненне да дасканаласці, укараненне інавацыйных тэхналогій і стварэнне новага ўзроўню сэрвісу для жыхароў Гродна. Сучаснае тэхнічнае абсталяванне цэнтра - гэта інвестыцыі ў якасць, у бяспеку і эстэтыку беларускіх дарог. Такім чынам, у работу запушчаны аб'ект, які стане эталонам у сваёй галіне і надзейным партнёрам для кожнага аўтаўладальніка.
Як адзначыў дырэктар ТАА "Альфорт" Павел Карпач, адкрыццё буйнейшага ў Гродне і вобласці малярна-кузаўнога цэнтра - выдатны падарунак для гараджан да Новага года. "Плошча будынка - больш як 1,1 тыс. кв.м. Уключаны сюды адміністрацыйны корпус і наша жамчужына - вытворчасць. У вытворчасці ў нас 11 рабочых пастоў. З іх 4 боксы фарбавання, асобна 6 пастоў прыёмкі. Мы сабралі лепшую каманду ў горадзе", - сказаў ён.
Тут выконваюць кузаўны рамонт любой складанасці для любых марак аўтамабіляў, прадастаўляюць паслугі поўнага цыкла ў адным месцы. Дарэчы, у цэнтры арганізаваны і падбор фарбы. Гатовы тут аднавіць геаметрыю кузава і ў выпадку самых складаных ДТЗ. Дарэчы, для зручнасці аўтамабілістаў тут працуюць і атэставаныя ацэншчыкі.
Паводле слоў дырэктара СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзя Свідзерскага, кампанія "Альфорт" даўно вядома на рынку, з'яўляецца прадаўжэннем заводскага канвеера. "Было вельмі прыемна, калі дэлегаты Усебеларускага народнага сходу атрымалі матэрыялы, у якіх запісана, што на працягу гэтай пяцігодкі вытворчасць легкавых аўтамабіляў у краіне павялічылася ў 4,5 раза. Гэта не толькі вынік работы завода, але і нашых партнёраў, дзе мы даём разгорнуты сэрвіс, рэкламуем сваю прадукцыю. Калі мы працуем разам і працуем на вынік, то ўсё абавязкова атрымліваецца", - сказаў ён, дадаўшы, што перад аўтамабільнай галіной на наступную пяцігодку стаяць амбіцыйныя задачы.
"Калі ты ведаеш, што ў цябе ёсць поўны кузаўны сэрвіс, ты можаш спакойна эксплуатаваць машыну. Разуменне, як яе абслугоўваць і як рамантаваць у выпадку неабходнасці, заўсёды дае больш упэўненасці нашым спажыўцам", - дадаў Генадзь Свідзерскі.
З урачыстым адкрыццём сучаснага цэнтра павіншаваў гараджан і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў. Ён звярнуў увагу на важнасць адкрыцця новых працоўных месцаў. Пакуль тут працуюць 20 спецыялістаў, штат плануюць пашырыць да больш як 50. Ён таксама падкрэсліў, што работа цэнтра забяспечыць яшчэ большы камфорт аўтааматараў Гродна. Юрый Караеў пажадаў кіраўніцтву і работнікам цэнтра працвітання, каб якасць паслуг атрымала заслужанае прызнанне аўтамабілістаў.-0-