Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2021, 15:53

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" створыць цэнтр электроннай камерцыі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" сёння зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Тэхналагічная кампанія Лянгджу Шэньчжэнь (МСК)", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу парка.

Заснавальнік - Тэхналагічная кампанія Лянгджу Шэньчжэнь (КНР) - мае шматгадовы вопыт работы ў трансгранічнай электроннай камерцыі і супрацоўніцтва з буйнейшымі анлайн-пляцоўкамі.

Праект прадугледжвае стварэнне высокатэхналагічнай інтэграванай платформы электроннай камерцыі для імпарту і экспарту тавараў, а таксама рознічнага гандлю і дыстрыбуцыі.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зонаса спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі