Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2020, 18:09

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" пабудуе чыгуначны тэрмінал

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым рэзідэнтам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" стала ЗАТ "Еўразійскі чыгуначны гейтвэй", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

Кампанія будзе рэалізоўваць інвестыцыйны праект па будаўніцтве ў парку бімадальнага чыгуначнага тэрмінала. У праекце ўдзельнічаюць АТ "Дуйсбургер Хафен" (Германія) - кіруючая кампанія Дуйспорта, буйнейшага ў свеце ўнутрыкантынентальнага порта, рэзідэнт парка ЗАТ "Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная Кампанія", РУП "Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі", а таксама "Хупак Інтермодал СА"(Швейцарыя), вядучы сеткавай аператар інтэрмадальных перавозак у Еўропе.

Пры выхадзе тэрмінала на праектную магутнасць аб'ём грузаперавозак складзе 180 тыс. ДФЭ (дваццаціфутавы эквівалент).

Пачатак будаўніцтва запланаваны на 2021 год.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістраваны рэзідэнты з 15 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі