Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2021, 10:02

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе вырабляць рэагенты для дыягностыкі захворванняў

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Кітайска-беларускі цэнтр інавацыйных біяінжынерных тэхналогій" (КНР), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Кампанія будзе вырабляць рэагенты для дыягностыкі каранавіруса і некаторых іншых захворванняў, а таксама для дыягностыкі бяспекі харчовых прадуктаў.

Новы рэзідэнт мае намер супрацоўнічаць з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Вырабленую прадукцыю плануецца пастаўляць у краіны ЕАЭС, Еўрапейскага саюза і Кітай.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі