Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2024, 19:38

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе вырабляць медыцынскую прадукцыю

Фота з архіва
Фота з архіва
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" прайшла сустрэча з кіраўніцтвам рэзідэнта парка "СІНАМАЧБЕЛ" і прадстаўнікамі шэрага кітайскіх кампаній, чыя дзейнасць звязана з медыцынскай сферай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

У інавацыйным цэнтры кіраўніцтва парка расказала гасцям пра гісторыю і развіццё "Вялікага каменя", ільготны рэжым і заканадаўчае рэгуляванне. У час перагавораў кампаніі з КНР прадставілі асноўныя сферы сваёй дзейнасці і расказалі аб выпускаемай прадукцыі. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва.

Пасля завяршэння сустрэчы ТАА "Медыцынскія тэхналогіі Бел-Цзінхэ" (КНР) было ўручана пасведчанне рэзідэнта парка. Кампанія будзе рэалізоўваць праект па вытворчасці біямедыцынскіх матэрыялаў і весці навуковыя даследаванні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі