Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2021, 12:03

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе выпускаць інтэрактыўныя банкаматы і аптэчныя тэрміналы

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе выпускаць інтэрактыўныя банкаматы і аптэчныя тэрміналы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

У "Вялікім камені" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Карпарацыя Робатыкс" (Швейцарыя, Украіна). Кампанія плануе вырабляць інтэрактыўныя банкаматы і аптэчныя гандлёвыя аўтаматы для продажаў лякарстваў - RoboBank і RoboPharm. "З выкарыстаннем такіх банкаматаў час правядзення асноўных фінансавых аперацый будзе скарочаны да 30 секунд. Тэрмінал аптэчнага самаабслугоўвання дасць магчымасць праводзіць аналіз рэцэпта, выбіраць лякарствы (да 500 найменняў) і выдаваць іх карыстальніку", - растлумачылі ў парку.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.-0-

Фота індустрыяльнага парка "Вялікі камень"
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі