Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Новы рэзідэнт створыць у "Вялікім камені" лічбавы гандлёвы цэнтр фінансавых даных

Эканоміка 17.08.2018 | 11:53
Фота з архіва
Фота з архіва

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт створыць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" лічбавы гандлёвы цэнтр фінансавых даных на базе воблачнага сэрвісу. Дагавор аб уступленні ў парк новага рэзідэнта - ТАА "ГТА (МСК) Тэхналогіі Даных" падпісаны 16 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

Ініцыятарам праекта выступае кітайская кампанія Shenzhen GTA Education Tech Ltd. У парку новы рэзідэнт плануе стварыць адкрытую воблачную пляцоўку абслугоўвання фінансавых даных, якая ахоплівае многія сферы, - так званы лічбавы цэнтр фінансавых даных на базе воблачнага сэрвісу.

Праект прадугледжвае работу з фінансавымі данымі асноўных фондавых бірж у Кітаі, а таксама з рынкам каштоўных папер у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Карыстальнікамі гэтых паслуг стануць кітайскія брокерскія фірмы, інвестыцыйныя фонды і іншыя фінансавыя інстытуты.

GTA - кітайская высокатэхналагічная кампанія, якая прадастаўляе рашэнні для кітайскіх і міжнародных адукацыйных і інвестыцыйных арганізацый для работы з данымі, стварэння воблачнай платформы, праграмнага забеспячэння. У GTA працуюць больш за 2 тыс. супрацоўнікаў, выручка - звыш $100 млн у год.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).