Сцяг Пятніца, 23 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 снежня 2025, 16:20

Новы рэзідэнт СЭЗ "Мінск" зоймецца вытворчасцю сэндвіч-панэлей

Фота СЭЗ "Мінск"
Фота СЭЗ "Мінск"
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 16 снежня ў СЭЗ "Мінск" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ААТ "КАМПЛЕКТ". Прадпрыемства рэалізуе інвестпраект па арганізацыі вытворчасці сэндвіч-панэлей, паведамілі БЕЛТА ў сталічнай СЭЗ.

Адпаведны дагавор падпісалі кіраўнік адміністрацыі Анатоль Калінін і намеснік дырэктара кампаніі Мікалай Даўгучыц.

Сэндвіч-панэлі прызначаны для будаўніцтва хуткаўзводзімых будынкаў і збудаванняў. Асноўны аб'ём прадукцыі плануецца вырабляць для патрэб беларускіх будаўнічых арганізацый.

Заяўлены аб'ём інвестыцый у асноўны капітал складзе больш як Br5,6 млн. У ходзе рэалізацыі праекта будзе створана 10 працоўных месцаў. Вытворчасць плануецца запусціць у красавіку наступнага года. Выхад на праектную магутнасць чакаецца ў 2029 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі