Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт СЭЗ "Мінск" зоймецца арганізацыяй вытворчасці ювелірных вырабаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў СЭЗ.
ТАА "Голдпас" зарэгістравана ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". Адпаведны дагавор падпісалі кіраўнік адміністрацыі СЭЗ "Мінск" Анатоль Бубен і кіраўнік кампаніі "Голдпас" Уладзімір Каснерык. Асноўная ідэя інвестпраекта - арганізацыя ўласнай вытворчасці вырабаў з золата для рэалізацыі ў краіны далёкага замежжа, у тым ліку ААЭ, Індыю, Кітай і інш. Пачатак вытворчай дзейнасці прадпрыемства запланаваны на чацвёрты квартал 2024 года. У сувязі з рэалізацыяй праекта плануецца стварыць пяць новых рабочых месцаў.
Вытворчыя магутнасці кампаніі разлічаны на задавальненне высокага пакупніцкага попыту. Да 2028 года плануецца павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці ювелірных вырабаў у 3,6 раза.-0-