Фота з архіва
11 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Новы рэкорд хуткасці бурэння свідравін устанавілі на аб'екце паўночнага актыву "Беларуснафты" - нафтавай кампаніі "Янгпур". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў "Беларуснафце".
За май-чэрвень калектывы "Янгпура", цэнтра кіравання будаўніцтвам свідравін НГЗУ "Рэчыцанафта", "Беларуснафта-Сібіры", філіяла "БН-Нафтасэрвіс" пабудавалі свідравіну нумар 732.
Дзякуючы зладжанай рабоце калектываў будаўніцтва завершана за рэкордныя 29,6 сутак. Гэта на 2,5 сутак хутчэй за зацверджаны сеткавы графік. "Лепшы вынік сярод аб'ектаў АТ "Нафтавая кампанія "Янгпур", - падкрэслілі ў "Беларуснафце".
Нафтавая кампанія "Янгпур" з 2013 года прадстаўляе "Беларуснафту" на расійскім рынку здабычы нафты і газу. Сярод асноўных відаў дзейнасці кампаніі - здабыча нафты, газу, газавага кандэнсату, першасная перапрацоўка нафты, пастаўка вуглевадароднай сыравіны і прадуктаў яе перапрацоўкі прадпрыемствам Расіі і іншых краін.-0-