Артур Карповіч
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна больш увагі ўдзяліць абароне ўнутранага рынку, падтрымцы айчынных вытворцаў. Аб гэтым заявіў журналістам новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка ведамства запыталі, якія змяненні ён мог бы адзначыць ва ўзначальваемай ім сферы ў новы прыход, улічваючы, што да 2019 года Артур Карповіч працаваў у сістэме МАРГ і ў тым ліку на пасадзе першага намесніка міністра.

"За гэты час доля тавараў айчыннай вытворчасці істотна знізілася ў нашым рознічным гандлі. На мой погляд, гэта вялікі мінус. Так, нашы прадпрыемствы нарасцілі свае экспартныя аб'ёмы, заваявалі новыя рынкі. Але разам з тым, мне здаецца, што неабходна больш увагі ўдзяліць абароне ўнутранага рынку, падтрымцы нашых вытворцаў. Таму што час даволі няпросты, год будзе складаным", - сказаў Артур Карповіч.-0-