Фота БЕЛАЗ
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая мадэль 55-тоннага самазвала БЕЛАЗ з мадэрнізаваным вядучым мостам прайшла фінальныя выпрабаванні і гатова да работы ў рэальных умовах эксплуатацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
БЕЛАЗ-7555М мае эканамічны дызельны рухавік магутнасцю 700 к.с. і мадэрнізаваны вядучы мост, які забяспечвае павышаны рабочы рэсурс зубчастых перадач і падшыпнікаў.
Прывычная для машын гэтай "вагавой катэгорыі" гідрамеханічная каробка перадач аснашчана новай электрагідраўлічнай сістэмай аўтаматычнага кіравання, якая прадэманстравала добрыя вынікі на выпрабаваннях.
Самазвал мае сучасную "начынку" - сістэмы кантролю ціску ў шынах, аўтаматычнага пажаратушэння, кругавога відэаагляду, датчыкі кантролю загрузкі кузава і расходу паліва, сігналізацыі прыбліжэння да высакавольтнай лініі, кандыцыянерна-абагравальны блок і шмат іншага.
ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-