Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Няякасная расійская нафта прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання на Мазырскім НПЗ

Эканоміка 22.04.2019 | 12:59

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няякасная расійская нафта прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання на Мазырскім НПЗ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

"На працягу апошніх некалькіх дзён Мазырскі НПЗ перапрацоўвае нафту сорту Urals з высокай колькасцю хлорарганікі, якая мае павышаную каразійную актыўнасць. Дрэнная якасць сыравіны, што перапрацоўваецца, паўплывала на работу абсталявання", - адзначылі на прадпрыемстве.

Так, 20 красавіка на ўстаноўцы ЛК6У нумар 2 секцыі С-100 выяўлены пропускі цеплаабменных трубак паветранага халадзільніка ХК-105, які складаецца з шасці секцый. Рамонтна-механічная вытворчасць прадпрыемства зрабіла дэмантаж такога абсталявання і пачала рамонт.

Папярэдняе камісійнае абследаванне з удзелам прадстаўнікоў канцэрна "Белнафтахім", ФТІ НАН Беларусі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Мазырскага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду і Мазырскага НПЗ устанавіла прыкметы каразійнага разбурэння цеплаабменных трубак.

Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ "Мазырскі НПЗ" Віталя Паўлава, у гэтай сітуацыі спецыялісты прадпрыемства дзейнічалі хутка і зладжана. На заводзе быў арганізаваны ўзмоцнены кантроль за станам абсталявання і вядзеннем тэхналагічнага рэжыму з мэтай прыняцця аператыўных мер. Павялічана падача рэагентаў, якія садзейнічаюць зніжэнню каразійнага зносу.

"Нягледзячы на праблемы, звязаныя з каразійным зносам абсталявання, што ўзнікаюць, Мазырскі НПЗ па-ранейшаму выпускае таварную прадукцыю, адпаведную міжнародным стандартам якасці, у поўным асартыменце", - падкрэслілі на прадпрыемстве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.