Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 студзеня 2022, 19:29

Ніжэвіч: на фінансаванне сацсферы ў гэтым годзе накіруюць 45 працэнтаў сродкаў бюджэту

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На фінансаванне сацыяльнай сферы ў гэтым годзе накіруюць 45 працэнтаў сродкаў кансалідаванага бюджэту, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч.

"Бюджэт захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць. На фінансаванне сацыяльнай сферы запланавана накіраваць 45 працэнтаў сродкаў кансалідаванага бюджэту. Рост расходаў - 8 працэнтаў да ацэнкі 2021 года. Пры гэтым трэба адзначыць, што агульны рост расходаў рэспубліканскага бюджэту запланаваны на ўзроўні 4,4 працэнта да ацэнкі 2021 года. Інакш кажучы, мы бачым, што сацыяльная сфера падтрымлівалася і будзе падтрымлівацца", - сказала Людміла Ніжэвіч.

Асаблівая ўвага ўдзелена павышэнню заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. "Запланавана, што з улікам тых мерапрыемстваў, якія прадугледжаны пры фарміраванні бюджэту, сярэдняя заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы складзе Br1241, або 80 працэнтаў ад сярэдняй па краіне. Для павышэння заработнай платы запланавана павышэнне сярэднегадавой базавай стаўкі, што прымяняецца для бюджэтных арганізацый, выплата аднаразовай дапамогі на аздараўленне ў памеры аднаго службовага акладу, фарміраванне рэзервовага фонду, а таксама шэраг стымулюючых выплат, дадатковых даплат да заработнай платы, надбавак. Захаваецца механізм выплаты надбавак медыцынскім работнікам, працуючым ва ўмовах COVID, - адзначыла дэпутат. - Акрамя таго, захаваецца і будзе прадоўжана рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, на падтрымку будаўніцтва жылля, развіццё інфраструктуры, а таксама комплекс мер, накіраваны на падтрымку нараджальнасці ў краіне".

Акрамя таго, прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў па падтрымцы рэальнага сектара эканомікі. "Гэта як мерапрыемствы, якія прыняты і адпавядаюць рашэнням кіраўніка дзяржавы па асобных арганізацыях, так і сістэмныя мерапрыемствы, накіраваныя на рэалізацыю агульнадзяржаўных задач, у прыватнасці, у мэтах падтрымкі экспарту, забеспячэння ўнутранага рынку сучаснай тэхнікай і абсталяваннем. У поўным аб'ёме прадугледжаны сродкі на пагашэнне і абслугоўванне дзяржаўнага доўгу. Пры гэтым дэфіцыт бюджэту складзе Br2,8 млрд. Крыніцы пакрыцця дэфіцыту падлічваюцца, і ў цэлым можна сказаць, што бюджэт сфарміраваны з улікам патрабаванняў бюджэтнага заканадаўства, - падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. - Гэта значыць захаваны ўсе стандартныя падыходы, якія ў нас былі папярэднія гады. І сацыяльная палітыка вытрымліваецца з улікам тых мерапрыемстваў і задач, якія закладзены нашымі праграмнымі дакументамі, у тым ліку праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2025 года".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі