Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2021, 15:02

Ніжэвіч: галоўная мэта новай пяцігадовай праграмы - забеспячэнне стабільнага росту эканомікі

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная мэта праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады - забеспячэнне стабільнага росту эканомікі краіны. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч.

Паводле яе слоў, толькі на аснове моцнай эканомікі магчыма дасягненне запланаваных параметраў росту дабрабыту і дастатку грамадзян, паляпшэння сацыяльнага асяроддзя і, як вынік, сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве.

"Важна, што пры фарміраванні праграмы ўлічаны слабыя моманты нашай эканомікі, такія як залежнасць ад вуглевадароднай сыравіны, недастатковае развіццё высокатэхналагічных вытворчасцей, рэгіянальныя дыспрапорцыі, скаванасць дзелавой ініцыятывы і іншыя. Зроблены акцэнт на ўмацаванні дыялогу паміж дзяржавай і бізнесам, стымуляванні і паскораным развіцці высокатэхналагічных вытворчасцей, стварэнні адукацыйнай сістэмы новага тыпу, здольнай адказваць на выклікі сучаснага сацыяльна-эканамічнага ўкладу, асобным блокам праходзяць пытанні выраўноўвання рэгіянальнага развіцця, - адзначыла дэпутат. - У апошнія гады ў нас у краіне працэс урбанізацыі стаў найбольш адчувальным, больш выразна вырысаваліся грані развіцця асобных рэгіёнаў, гарадоў і, адпаведна, узроўню жыцця насельніцтва. Прыемна, што сціранню гэтых міжрэгіянальных граней, падтрымцы і паскоранаму развіццю эканамічна адстаючых рэгіёнаў рэспублікі ў праграме ўдзелена асаблівая ўвага".

Людміла Ніжэвіч лічыць, што работа па сніжэнні рызык і забеспячэнні дадатковых гарантый абароны правоў добрасумленнага бізнесу і інвестараў, прадугледжаная праграмай, будзе садзейнічаць росту інвестыцый у нашу краіну ў цэлым і ў адстаючыя рэгіёны ў прыватнасці.

"Для забеспячэння сацыяльных гарантый, прадугледжаных праграмай, запуск новага інвестыцыйнага цыкла вельмі важны. У сувязі з гэтым чакаецца далейшае ўдасканаленне заканадаўчай базы, накіраванай на прыцягненне інвестыцый, у тым ліку шляхам удасканалення беларускага фінансавага рынку. Толькі эканамічна моцная дзяржава можа забяспечыць тыя сацыяльныя гарантыі, якія сёння запатрабаваны і чакаюцца ў грамадстве. Фундаментальныя асновы эканамічнага развіцця чарговага пяцігадовага этапу нашай краіны закладзены, задача - рэалізаваць", - рэзюмавала парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі